Ксёндз Вячаслаў Барок: Няхай Госпад, які перамог свет, даруе і нам сваю перамогу і вызваленне

Фашыстаў гнаць трэба. Наколькі салодкім можа быць слова перамога, так настолькі горкім заўсёды ёсць слова вайна, піша ксёндз Вячаслаў Барок для krynica. info. Хто б не хацеў удыхнуць водару салодкай перамогі, паддацца гэткай эйфарыі? Хто б не хацеў сам перажыць эмоцыі пераможцы!?Аднак, далёка не кожная перамога, прыносіць радасць і шчасце. У Бібліі чытаем: «І абярнулася перамога таго дня ў плач усяму народу”. Мова пра перамогу арміі цара Давіда над войскамі Ізраіля. Чаму ж з нагоды перамогі ўзнік смутак? Адказ гучыць далей: “бо народ пачуў у той дзень і казаў, што цар смуткуе па сыне сваім. ” (2 Цар 19,2 ) Давід плакаў па трагічна загінуўшым пасля бітвы сыне Авессаломе. Тая перамога, якая пасля вайны вяртае упрагнёны супакой, гарантавана дае чалавеку шчасце, радасць і ўрэшце свабоду, паходзіць ад Госпада. У гэтым перакананы аўтар кнігі Прыпавесцяў: «Падрыхтоўваюць каня на дзень бітвы, але перамога – ад Госпада» (Прып 21,31). Зрэшты ў Святым Пісанні вельмі часта ўжываецца спалучэнне слоў «Бог дараваў перамогу».