Мара Шарана: беларускі хакеіст у наймацнейшай лізе свету

Як малады форвард зборнай Беларусі дасягнуў такога прагрэсу? У студзені 2018 года ў Бафала праходзіў сусветны моладзевы чэмпіянат свету. У халодным і заснежаным горадзе, што ляжыць на мяжы з Канадай і ў 25 хвілінах ад Ніягарскага вадаспаду, сабралася эліта сусветнага хакея U-20. Гуляла там і зборная Беларусі, але у групе «А» затрымацца не здолела. Наша каманда, прайграўшы ўсе сустрэчы, вылецела ў ніжэйшы дывізіён з хуткасцю той вады, што льецца праз Ніягару, піша для «Новага часу» Ілля Куніцкі. Пасля апошняй паразы галоўны трэнер той зборнай Юрый Файкоў раскрытыкаваў гульцоў наогул і аднаго хакеіста ў прыватнасці: «У рашаючых паядынках нам не хапіла Ягора Шаранговіча. Так, ён закінуў дзве шайбы чэхам, але ў ключавых гульнях не дапамог. Я расчараваўся ў ім, а таксама яшчэ ў некаторых хакеістах». Калі б хто-небудзь тады сказаў спадару Файкову, што праз тры гады Ягор стане адным з лідараў каманды НХЛ і першым за пяць гадоў беларусам у наймацнейшай лізе свету, ён назваў бы чалавека вар’ятам.