![]()
З выратаванымі дзецьмі Аляксандру Якаўлевічу давялося сустрэцца толькі праз гады. Аляксандр Корсак жыў у ціхім зялёным раёне побач з метро «Усход». Прачынаўся рана, а ў сонечны дзень любіў пасядзець ля вакна. Калі сонца хавалася за дахамі суседніх дамоў, дзядуля тупаў на кухню i гатаваў сняданак. У вокны зазіралі бярозы, іх Аляксандр Якаўлевіч пасадзіў 40 гадоў таму. Паснедаўшы, ён выходзіў з дому і клыпаў да метро. «Дзівак стары, і чаго яму не сядзіцца?» — думаў, імкліва пралятаючы, горад. Гораду ж няўцям, што гэты стары — дзядуля-Перамога. У 2014-м, калі быў надрукаваны гэты тэкст, Аляксандру Корсаку, плыўцу, марафонцу, чэмпіёну і франтавіку, споўнілася 92 гады. У 2016-м пасля цяжкай хваробы адзін з апошніх «сапраўдных» ветэранаў пайшоў з жыцця. Але ж справы і думкі яго — з намі, пiша onliner. by. Фото: onliner. by — Навошта пра яе распавядаць? — задуменна пытаецца Аляксандр Якаўлевіч і паказвае стос публікацый з артыкуламі пра сябе. — Яна брудная. Там адна блытаніна, толькі смерць.