Малыя дзеці на вялікай вайне

На пачатку вайны гэтым дзецям было ад пятнаццаці і менш, яны раздзялілі з бацькамі (а часцей з мацяркамі) усе нягоды і цяжкасці ліхалецця. Пераносілі голад і холад дома, угон на чужыну, уцёкі на балоты, жыццё ў зямлянках. А яшчэ яны бачылі смерць — чужых і блізкіх, глядзелі ёй у вочы, уцякалі ад кашчавай слабымі нажуткамі, учапіўшыся за руку дарослага, , пiша «Новы час». Ніна і ДзімаАсірацелыя дзеці бадзяліся па вёсках і лясах. «Ішлі мы з мамай па лесе, чуем плач. Падыходзім і глядзім. А пад елкай два хлопчыкі, гадоў шасці і дзевяці. Яны спалі, аднак бесперапынна круціліся ад холаду і праз сон енчылі, як зайчаняты… Брацікаў адправілі за лінію фронту» (Ніна Сталярова, атрад Мядзведзева). Ніна трапіла ў бягомльскі атрад разам з маці і зводным братам. На вуліцы Правадной, дзе яны жылі, Дзіма паўдзельнічаў у дыверсіі: з нямецкага грузавіка падлеткі знеслі і закінулі ў сажалку зброю. Знаёмы падпольшчык папярэдзіў: вам трэба сыходзіць з горада. Так яны аказаліся на радзіме бабулі.