«Вы паглядзіце, што яны мне прыслалі!»: вэтэран шчыра выказаўся пра жулікаў і злодзеяў з улады

Моцны аповяд 94-гадовага гарадзенца. Гарадзенцу Анатолю Песьняку 94 гады. Ён жыў пры «паляках», пры «саветах», пры «немцах». Дзень Перамогі сустрэў паблізу Бэрліна. Анатоль Міхайлавіч расказаў «Радыё Свабода», што думае пра вулічныя пратэсты, беларускія ўлады і падарункі на Дзень Перамогі. Дом забралі пры савецкай уладзеАнатоль Пясьняк — карэнны гарадзенец. Ягоная сям’я мела дом у цэнтры гораду на вуліцы Віленскай. Гэта быў габрэйскі квартал. Сем клясаў Анатоль адвучыўся «пры паляках». Сям’ю хацелі рэпрэсаваць і выслаць з Горадні, але не пасьпелі — пачалася вайна. Фота: «Радыё Свабода» Калі Горадню ўжо вызвалілі ад нацыстоўскай акупацыі ў 1944 годзе, Анатоля прызвалі ў савецкую армію. Яму тады яшчэ не было 18 гадоў. Дзень Перамогі сустракаў за 60 кілямэтраў ад Бэрліна. Агулам праслужыў у войску больш за 20 гадоў. Фота: «Радыё Свабода» Фота: «Радыё Свабода» «Пайшоў на фронт. Цягаўся па ўсёй Беларусі, Нямеччыне, Чэхаславаччыне.