«Усё роўна хацелася жыць»: дзесяць цытат Васіля Быкава пра вайну

Вялікі беларус — пра памяць, шанцаванне, лёс, надзею і сяброў. Імя Васіля Быкава ведае кожны беларус, нават школьнік. Яго творы праходзяць амаль у кожным класе, і шмат з іх — пра лёсы людзей у Вялікую Айчынную вайну. Вось толькі ў школьным узросце не заўсёды да канца зразумелы глыбокі сэнс прачытанага, а калі мы сталеем, вярнуцца да класікі часу ўжо няма. У дзень 76-годдзя перамогі ў самай блізкай сёння для беларусаў вайне tut. by нагадвае дзесяць цытат Васіля Быкава, прысвечаных падзеям мінулага. «Порахам людзей не выхаваеш», — быў упэўнены пісьменнік. Здаецца, ён ведаў, пра што казаў: Быкаў і сам удзельнічаў у баях. Васіль Быкаў на вайне: як склаўся яго лёсКалі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Васіль Быкаў знаходзіўся на тэрыторыі Украіны. Спачатку ён удзельнічаў у абарончай працы, але ў ходзе адступлення прыйшлося перабрацца ў Расію. Там беларус скончыў Саратаўскае пехотнае вучылішча ў 1942 годзе, і амаль адразу быў прызваны ў армію. Восенню 1943-га Быкаў атрымаў званне малодшага лейтэнанта.