Стэфан Баторый: Пять цікавых фактаў з жыцця караля польскага і вялікага князя літоўскага

Ён супрацьстаяў Івану Жахліваму і не дазволіў Маскоўскаму князю выйсці да Балтыйскага мора. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый нарадзіўся амаль за 1000 кіламетраў ад Гродна. Ён прагнуў стаць езуітам, але гэтаму перашкодзіла каралеўская пасада. Узмацніў войска, супрацьстаяў Івану Жахліваму і не дазволіў Маскоўскаму князю выйсці да Балтыйскага мора. Усё гэта — пра Стэфана Баторыя ў артыкуле hrodna. life. Баторый нарадзіўся 27 верасня 1533 года ў мястэчку Шымлеў-Сілваніей. Стэфан быў сынам ваяводы Трансільваніі, князя Іштвана IV і яго жонкі Кацярыны. Як сын вядомага рода, ён атрымаў добрую адукацыю. Баторыю не было яшчэ 40 гадоў, калі ў краіне распачалася грамадзянская вайна. Яна і прывяла Стэфана да тытула трансільванскага князя1. Абраў Гродна горадам часовага жыхарства і вечнага спачынкуКандыдатуру трансільванскага князя на ролю кіраўніка Рэчы Паспалаітай разглядалі яшчэ ў 1573 годзе. Але тады каралём абралі Генрыха Валуа. У 1574 годзе новаабраны кароль збег у Францыю, каб атрымаць у спадчыну трон свайго памерлага брата Карла ІХ.