![]()
Немагчыма нічога зрабіць з марай беларусаў змяніць да лепшага сваё жыццё. «Не здзіўлюся, калі беларускае правасуддзе ў хуткім часам завядзе крымінальную справу «супраць хрысціянаў», бо інкрымінуюць нам, што мы іх хацелі задушыць сваёй любоўю. А Севярынцу загадаюць кампенсаваць матэрыяльныя страты МУС за знішчэнне берцаў сваім сэрцам». Ксёндз з Расонаў Вячаслаў Барок у сваім ютуб-блогу разважае пра розніцу паміж мёртвым і жывым. Яго разважанні прыводзіць тэлеграм-канал «Хрысціянская візія»:- Вельмі сімвалічна стала, што сістэма беларускага правасуддзя таксама дзейсных прадстаўнікоў улады не адрознівае ад тых, хто ўжо адказвае перад правасуддзем Божым, бо памёр. Сістэма настолькі згубіла вітальныя сілы, што ў ёй усё пераблыталася. Аб чым гэта я? — спытаецеся вы. Ведаеце, такія думкі ўзнікалі ў маёй галаве тады, калі пачуў, як пад некралогам памерлага міліцыянера з Магілёва, трое грамадзянаў напісалі свае каментары, а следчыя адпаведных органаў далі прававую ацэнку дзеянням каментатараў і прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе за публічную абразу прадстаўніка ўлады.