![]()
Узгадваем поспехі заслужанага майстра спорту. 29 красавіка стала вядома, што тытулаваны беларускі баец Аляксей Кудзін атрымаў дакументы на экстрадыцыю з Расіі ў Беларусь. У суседняй дзяржаве ён знаходзіцца за кратамі – яго затрымалі на запыт прадстаўнікоў беларускага рэжыму ў студзені. Тады больш за 300 спартсменаў не толькі з Беларусі падпісалі адкрыты ліст з заклікам не дапусціць выдачы Кудзіна на Радзіму. Ёсць усе падставы падазраваць, што тут байца чакае смяротная небяспека. У яго ўжо і так стралялі ва ўпор пры затрыманні 10 жніўня ў Маладзечне – а пачалося ўсё з таго, што бяззбройнага Кудзіна і іншых беларусаў, якія выйшлі на мірную акцыю супраць фальсіфікацыі выбараў у сваім горадзе, сталі без прычыны атакаваць сілавікі. Баец быў у шоку ад такога павароту і ў спробе вырвацца адштурхнуў колькі сілавікоў, а яшчэ аднаго адправіў у накаўт. За гэта Кудзіна судзілі, ён мог атрымаць пяць гадоў турмы – але ў апошні момант змог збегчы з Беларусі і паспеў распавесці сваю гісторыю, пiша «Трыбуна».