![]()
Гісторыя гамяльчанкі Аліны Беладзедавай. Гамяльчанка Аліна Беладзедава актыўна пратэставала пасля “выбараў” 2020 года. У выніку пераследу дзяўчына з’ехала ў ЗША, дзе плануе вучыцца на міжнароднага адваката. «Штодзень» пагаварыў з дзяўчынай, якая працягвае верыць у будучыню Беларусі. - Як даўно ты пачала цікавіцца грамадскім жыццём?- Актыўна цікавіцца грамадскім жыццём я пачала пасля затрымання Віктара Бабарыкі, бо, на мой погляд, гэта быў годны кандыдат у прэзідэнты. Да 9 жніўня я займалася збольшага сваім жыццём, але пасля “выбараў”, калі ўся краіна ў жаху ўбачыла вынікі галасавання, я пачала актыўна прымаць удзел ва ўсіх пратэстовых мерапрыемствах. Калі казаць пра тое, што значыла для мяне дата 9 жніўня, то гэта была вялікая надзея, што ў нашай краіне адбудуцца перамены і, нарэшце, у экранах тэлевізараў мы ўбачым новага прэзідэнта. - Што ты можаш сказаць пра тых людзей, якія выходзілі разам з табой на вулічныя акцыі пратэсту?- У першую чаргу, мне заўсёды падабалася згуртаванасць нашага народа -- тое, як людзі паважалі адно аднога.