![]()
Мэнтальнасьць грамадзтва кардынальна зьмянілася. Больш ня можа быць сумневаў, бо проста цяпер мы назіраем, як руйнуецца адзін з найважнейшых падмуркаў старой сыстэмы каштоўнасьцяў — паміраюць конкурсы прыгажосьці. У Берасьці на абласны адбор прыйшла толькі адна дзяўчына, у Горадні конкурс быў у закрытым рэжыме і пад міліцэйскай аховай, а звыклага ажыятажу і актыўных груп падтрымкі не было, здаецца, увогуле нідзе. І гэта паўнавартасны паказьнік таго, што па-старому сыстэма ўжо не працуе на ўсіх узроўнях. Мінулы раз конкурс «Міс Беларусь» праходзіў у 2018 годзе, і атмасфэра там была зусім іншай. У Берасьці, напрыклад, у абласным этапе адбору ўдзельнічала каля 100 дзяўчат. У Горадні былі падобныя лічбы. А цяпер усё інакш, бо пры тым тэроры, які ладзяць сілавікі і чыноўнікі, застаецца зусім няшмат ахвотных прадстаўляць афіцыйную Беларусь нават на міжнародных конкурсах прыгажосьці. Дзяржава доўга і ўпарта вучыла дзяўчат, што трэба імкнуцца да канвэнцыйнай прыгажосьці, каб іх (нас) цанілі, але гэты падыход больш не працуе.