Назвалі пераможцаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Пра іх імёны паведаміў ПЭН-цэнтар. Назвалі пераможцаў літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, паведамляе «Радыё Свабода». Намінацыя «Паэзія»Артур Камароўскі, «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы», 2020. Намінацыя «Проза»Давід-Алег Лісоўскі, «Кніга». Гомель, «Барк», 2019. Намінацыя «Мастацкі пераклад»Тацяна Анікеенка, пераклад з баўгарскай — Міхаіл Вешым «Англійскі сусед». Вільня, «Логвінаў», 2019. Сёлета ў журы прэміі працавалі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Тацяна Сьветашова, Дзьмітры Строцаў, Усевалад Сьцебурака, Уладзімер Сьцяпан і ганаровы сябра журы Павал Бераговіч. Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду «Вяртаньне». Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 году. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон-Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзьмітры Дзьмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Тацяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Сьвятлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і іншыя.