![]()
Паліна з сапраўднай апазіцыі і кажа праўду. Мы адназначна вызнаем Паліну Шарэнда-Панасюк палітвязнем! Але, не знойдзеце яе імя ў афіцыйных спісах, бо да гэтага часу не вызнана палітвязнем праваабаронцамі! І гэта ганебна, для тых хто вызначае гэты статус, і несправядліва для ўсіх беларусаў!Незаконна арыштаваная яшчэ ў студзені 2021 г. , спадарыня Паліна ў турмах і ў псіхлякарні ў Навінках, куды яе таксама незаконна пераводзілі, знаходзілася ў невыносных умовах за гэтыя ўжо доўгія для яе месяцы зняволення. Пры гэтым спадарыня Паліна вядомая на працягу шмат гадоў, як сапраўдная прадстаўніцтва апазіцыі, якая не здалася той бандзе, што кіруе на Беларусі. Памятаю яе яшчэ ледзь не школьніцай, калі яна прыйшла ў апазіцыю. І заўжды была сумленнай, шчырай патрыёткай Беларусі. За шмат цяжкіх гадоў лукашызму не здрадзіла беларускай ідэі і паняволеннаму беларускаму народу. Магчыма, адказ на пытанне чаму не вызнаюць палітвязнем і ў гэтым афіцыйным выступе спадарыні Паліны на БТ. Бо яна з сапраўднай апазіцыі і кажа праўду.