Марцін Уггла: Беларусь – вельмі любімая краіна

У Беларусi шмат добрых людзей у, якім хочацца дапамагчы будаваць лепшую краіну. Сёння, 26 красавіка, спаўняецца 25 год існавання праваабарончага цэнтра “Вясна”. З гэтай нагоды наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская паразмаўляла з Госцем Рацыі Марцінам Уггла, старшынёй шведскай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen (Шведская ініцыятыва „За дэмакратыю і правы чалавека”). Апошнія 14 год Марцін Уггла не наведваў Беларусь — яму адмаўляюць у візе. Як стала зразумела Марціну, прычына гэтага ў тым, што ён актыўна падымае ў Швецыі пытанне па парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. - Марцін, вы – швед вы ведаеце беларускую мову. Як вы яе вучылі?- Я наведаў Беларусь 20 гадоў таму першы раз і сустрэўся тады з “вясноўцамі”, сябрамі арганізацыі “Вясна”. І гэта было беларускамоўнае асяроддзе, і мне стала цікава. Я ўжо тады ведаў расейскую мову, а беларускую мову стаў вывучаць самастойна тут, у Швецыі, паколькі яе вывучэння няма на курсах ва ўніверсітэтах, на жаль. - А ці складаная гэта мова для вывучэння?- Канешне, спачатку гэта было складана, але з часам усё ж такі я вывучыў мову і зараз, хоць і з памылкамі, я дастаткова свабодна магу размаўляць па-беларуску .