![]()
Што гавораць бацькі журналіста Анджэя Пачобута. Станіслаў і Ванда Пачобуты, бацькі вядомага журналіста Анджэя Пачобута, расказалі, як сын прыходзіў да польскай мовы, але сям’я лічыць сваім абавязкам служыць Беларусі, перадае «Радыё Свабода». Хто такі Анджэй Пачобут?Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка. Ён у менскім СІЗА-1 на «Валадарцы». Праходзіць у «польскай справе» аб «апраўданьні і рэабілітацыі нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу). Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня. У гэтай справе затрымалі яшчэ 4 сяброў незарэгістраванага Саюзу палякаў на Беларусі, у тым ліку старшыню Анжаліку Борыс. Анджэю Пачобуту 48 гадоў. Жыве ў Горадні. Родам зь Вялікай Бераставіцы. Вызнае сябе палякам, які жыве ў Беларусі. Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей. Супрацоўнічае з буйнымі польскімі выданьнямі як журналіст. У 2011–2012 годзе Пачобута двойчы судзілі за нібыта абразу Лукашэнкі і паклёп. Тады некалькі месяцаў ён правёў пад вартай, галадаў. «Адчуваю сябе графам Монтэ-Крыста»Ягоныя бацькі Станіслаў і Ванда таксама жывуць у Горадні.