Колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца

Колькасць відаў на жыхарства ў Польшчы, выдадзеных беларусам, перавысіла 30 тысяч. Паводле дадзеных Упраўлення па справах замежнікаў, колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца. Колькасць грамадзян Беларусі, якія маюць віды на жыхарства ў Польшчы, перавысіла 30 тысяч чалавек. Гэта прыблізна на 50% больш, чым два гады таму. Большасць беларусаў маюць дазвол на пастаяннае пражыванне дзякуючы свайму польскаму паходжанню, паведамляе «Польскае радыё». Па словах прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка, 3/4 беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, складаюць людзі ва ўзросце да 40 гадоў:-Сярод грамадзянаў Беларусі, якія маюць віды на жыхарства, 64% – гэта асобы ва ўзросце 18-40 гадоў. Дзеці і моладзь да 18 году жыцця складаюць крыху больш за 11%. Людзі вышэй за 40 гадоў – каля 25%. Мужчын крыху больш – гэта прыкладна 55% ад усёй групы. Большасць беларусаў пражывае ў наступных ваяводствах: Мазавецкае, Падляшскае, Любэльскае, Паморскае і Малапольскае.