![]()
Як стваральнік музея ў Студзіводах вяртае жыхароў Падляшша да беларускіх традыцый і культуры. Госць «Радыё Рацыя» – стваральнік Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік – ужо шмат гадоў вяртае жыхароў Падляшша да сваіх традыцый і культуры. Хоць пандэмія каронавіруса ўплывае на ўсе аспекты нашага жыцця, але не замінае нам памятаць пра тое, кім мы ёсць. - Цікава дазнацца, якія ёсць навіны, тым больш у такі перыяд. Вы заўсёды ў гэты час рыхтаваліся да сваіх фестываляў: “Там по маёвуй росі” , “Олень по бору ходзіць”. Ужо другі год пачынаем жыць у пандэміі, які лёс фестываляў, што плануеце ў гэтым годзе?- Для мяне гэты час благаслаўлёны. Я адпачываю, але не ў сэнсе, што нічога не раблю. Пасля 20-ці гадоў “катаргі” арганізацыйнай, будаўнічых спраў і іншых, атрымалася зрабіць пэўныя справы, на якія дасюль не было часу. Напрыклад, выданне кніг. Некаторыя рукапісы ляжалі пару гадоў, а тут стала больш часу, і выйшла кніжка “Мяшчанская вёска Відава” Пятра Белаказовіча, кніжка Зоі Сачко для дзяцей “А колісь як было?”, выйшлі два нумары “Бельскага гостінца” і нумар “ Мельніцкага гостінца”, цяпер рыхтуем кнігу Віктара Стахвюка “Подых цемры”.