Да перамогі адзін крок

Прагноз ад святара пра перамены ў Беларусі. - Часта пытаюцца ў мяне, так што ж будзе з Беларусю, ці можна чакаць чаго добрага, бо мы не бачым перспектывы перамогі дабра, але з роспачай канстатуем неспыняючыюся хвалю рэпрэсій рэжыма Лукашэнка, піша ксёндз Вячаслаў Барок для krynica. info. Ведаеце, я, як святар, з упэўненасцю магу сказаць адно: ўсталяваны рэжым у Беларусі не мае будучыні і асабіста я, ужо цяпер бачу яго агонію. Чаму бачу так і не інакш? Толькі таму, што ўся гэтая дзяржаўная сыстэма збудаваная на хлусні і гэтага мне дастаткова, каб сказаць, што прыхільнікам такога развіцця падзей перамога не свеціць. У гэтым свеце цешыцца славай перамогі можна тады, калі прымаеш удзел у тым што паходзіць ад Бога. „Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет”. (1Ян 5,4) Хлусня, якая праявілася як вынік прынцыповага нежадання ўлады не лічыць галасы на выбарах, не можа паходзіць ад Бога, бо ад Бога праўда і справядлівасць. А значыць і сістэме гэтай наканавана цярпець крах. Чаму ж тады, калі ад Бога праўда і справядлівасць, а Бог перамог свет, тыя, хто выказаўся за гэтыя каштоўнасці, сёння рэпрэсаваныя? Чаму ж мы не назіраем перамогі праўды?Тут таксама ўсё проста.