![]()
Пракуратура Гародні вынесла прэс-сакратару Саюзу палякаў Беларусі папярэджаньне. Затрыманыя ўдзень журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік — на волі, паведамляе БАЖ. Іх дапыталі ў Менску і вярнулі назад у Гародню. Раней пракуратура Гародні вынесла Анджэю Пісальніку афіцыйнае папярэджанне. 14 красавіка ў кватэры гарадзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гародні ў Менск, перадае «Радыё Рацыя». Пракуратура Гародні вынесла прэс-сакратару Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анджэю Пісальніку афіцыйнае папярэджаньне пра парушэньне закону ў сувязі з яго выказваннямі пра вядзенне ў Беларусі дзяржпрапаганды супраць Польшчы. Як паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры, у пачатку красавіка ў эфіры польскіх радыёстанцый Radio 24 і Radio 4 Анджэй Пісальнік выказаў «шэраг меркаванняў, мэта якіх — узбудзіць у насельніцтва нацыянальную варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю пра іх дзейнасць».