![]()
Зварот да беларусаў з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Біскуп Юрый Касабуцкі звярнуўся да беларусаў з нагоды свята Божай Міласэрнасці, якое сёння, 11 красавіка, абходзіць Каталіцкі касцёл:— Тыдзень таму мы радасна адзначылі ўрачыстасць уваскрасення Хрыста. Мы разважалі пра апошнія дні жыцця Божага Сына на зямлі. Узгадвалі, як Езуса Хрыста прадаў Іуда Іскарыёт і паказаў жаўнерам, каго яны павінны арыштаваць…Разважалі мы пра тое, як над Збаўцам здекваліся жаўнеры ў вязніцы, наккінушы на Яго чырвоны плашч і цярновы вянец, білі Яго па галаве і смяяліся з яго…Суд, на якім выступілі фальшывыя сведкі… Нават Пілат умыў рукі, бо бачыў, што адбываецца, і не хацеў у гэтым удзельнічаць…Прыгавор… Ці ж Езус Хрыстус заслугоўваў на смяротнае пакаранне?… Толькі за тое, што камусьці не падабалася Яго вучэнне?…Толькі за тое, што хтосьці адчуваў у сумленні свае грахі і хацеў заглушыць у сабе гэты голас?… Толькі таму, што хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу і ўплыў на людзей?… Толькі за тое, што Хрыстос адкрыта зло называў злом, а дабро дабром, і гэта не супадала з афіцыйнай ідэалогіяй тагачасных габрэяў?… Прычын было шмат, але ці была хоць адна аб’ектыўная?…(Прайшло дзве тысячы гадоў… А ад той пары амаль нічога не змянілася, чалавек адчувае тое самае…)Укрыжаванне….