Івонка Сурвіла: Мы абудзіліся і гатовыя бараніць свой край да перамогі

11 красавіка старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвіле спаўняецца 85 гадоў. Івонка Сурвіла нарадзілася ў Стоўпцах, першыя гады жыцьця правяла ў Засульлі, потым з бацькамі пераехала ў Баранавічы. Потым былі Ўсходняя Прусія, Данія, затым — Парыж, Мадрыд, Атава. . . Івонка Сурвіла вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы, скончыла лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту. Рыхтавала беларускія перадачы на гішпанскім радыё ў Мадрыдзе, працавала ў Бюро перакладаў пры Фэдэральным урадзе Канады. Была сузаснавальніцай і старшынёй канадыйскага Фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі. Ад 1997 году Івонка Сурвіла — Старшыня Рады БНР. У 2008 годзе ў Бібліятэцы Свабоды выйшла кніга ўспамінаў Івонкі Сурвілы «Дарога», у 2019-м, да 100-годзьдзя незалежнасьці БНР, выйшла другое выданьне, у якім зьмешчаныя 100 адказаў на пытаньні Радыё Свабода. «Радыё Свабода» павіншавала Івонку Сурвілу зь юбілеем і папрасіла яе адказаць на некалькі пытаньняў. — У жніўні 2020-га шмат хто меў спадзевы на хуткі сыход Лукашэнкі.