![]()
Паводзіны рэжыму – гэта міжнародны дыпламатычны скандал. Улады Беларусі жорстка распраўляюцца з польскай нацыянальнай меншасцю ў гэтай краіне. Варшава пагражае наступствамі нават, калі б мела ажыццяўляць іх самастойна. Абвастрэнне спрэчкі прымушае Брусель заняцца справай нягледзячы на разгар трэцяй хвалі каранавіруса, піша Філіп Фрыц у нямецкай газеце Die Welt, якую цытуе польскае выданне Dziennik Gazeta Prawna, паведамляе «Польскае Радыё». «Дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да лідараў польскай меншасці выклікаюць занепакоенасць сярод палякаў у Беларусі(…) Пра тое, што іх боязі абгрунтаваныя, сведчаць не толькі арышты, але і іншыя спосабы запалохвання. Напрыклад, беларуская журналістка Ганна Любакова паведамляе, што дырэктараў моўных школ у Беларусі просяць паведаміць уладам пра вучняў, якія вывучаюць польскую мову», - адзначае газета. Рэакцыя польскай сталіцы на дзеянні беларускага рэжыму была неадкладная. Прэмер-міністр Матэвуш Маравецкі прыгразіў «эканамічнымі крокамі» з мэтай вызвалення «закладнікаў рэжыму.