![]()
Рабіць кожны дзень дзеля Беларусі! «Калі дзесяць адсоткаў насельніцтва прытрымліваюцца падобных поглядаў, гэтага дастаткова, каб на іх бок перайшла і большая частка грамадства», — гэта вынікі даследавання вучоных пры Палітэхнічным інстытуце Рэнселіра ў ЗША. Нас шмат, гэта відавочна. Дык у чым жа справа?Мяркую, не толькі ў колькасці актыўных грамадзян, але і ў напрамку іх актыўнасці. Можна бясконца хадзіць па вуліцах вялікім натоўпам, але істотных вынікаў не дасягаць. Так, калі мы прымаем удзел у шматтысячным маршы, атрымліваем адчуванне, што нас шмат, і гэта дадае ўпэўненасці ў сваіх сілах і правільнасці абранага шляху. Але што далей? Гэта актыўнасць павінна мець нейкі працяг. І тут кожны можа вызначыць межы сваіх дзеянняў. «Не спрабуйце ахапіць бязмежнае», — кажа старажытная мудрасць. Крок першыПачніце з невялікіх, на першы погляд, спраў. У вас ёсць былы аднакласнік, які пайшоў на службу ў міліцыю, альбо суседка, якая працуе ў гарвыканкаме? Можа быць, вашыя бацькі глядзяць беларускае тэлебачанне і вераць у тое, што беларускімі пратэстамі кіруюць «заходнія лялькаводы»? Пачніце з іх.