![]()
Павел Севярынец прааналізаваў лісты, якія атрымаў у СІЗА. Павел Севярынец правёў аналіз 1,5 тысячы лістоў, якія атрымаў у СІЗА, і прааналізаваў, як змянялася колькасць беларускамоўных. Пра гэта піша ў фэйсбуку жонка палітыка-палітвязня Вольга. Палітык пералічыў больш за 1,5 тысячы лістоў, якія прыйшлі за 7 месяцаў, паводле мовы і веры. Напачатку года суадносіны беларускамоўных і рускамоўных лістоў былі блізкія да 50/50. А вось ужо на 31 сакавіка 70% лістоў з Мінску і 72% з рэгіёнаў — беларускамоўныя. За апошнія тры месяцы больш як пяцьдзясят адрасатаў перайшлі на беларускую мову — у лістах, акаўнтах ды часам і наогул у жыцці. За апошнія тры дні з 33-х атрыманых лістоў па-руску толькі адзін. Па рэгіёнах найбольшая доля беларускамоўных адрасатаў на Гарадзеншчыне (82%), найменшая — на Гомельшчыне (59%), але паўсюль больш за палову. У абсалютнай колькасці лістоў на першым месцы Мінск (амаль 700 штук), за ім Міншчына і Віцебшчына (каля 100 кожная), затым Гарадзеншчына і Берасцейшчына, плюс багата замежных50,2% лістоў з Мінску і 46,4% з рэгіёнаў — ад вернікаў.