Нiна Багiнская: Людзі ўспомнілі свой гістарычны нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і масаю выйшлі

Легенда супраціву расказала пра тое, што натхняе асабiста яе на пратэст. Спецыяльна для Deutsche Welle Нiна Багiнская напiсала каментар пра яе бачанне сiтуацыi ў Беларусi. – Маці наша, Беларусь наша, колькі яшчэ будуць зьвінець ланцугамі дзеці Твае?«Собака бьющую руку лижет». О не, не, не, мы нашчадкі Міколы Гусоўскага, мы племя Скарыны, браты Кастуся Каліноўскага! Мы ўжо вам не сабакі!Беларусь ліцьвінская - краіна жаноцкага роду. Жаноцкі род - гэта вытрымка: вычакаць час, здольнасьць ператрываць мажлівую небясьпеку. Інтэлект жанчыны вышэйшы за мужчынскі, бо, нарадзіўшы дзіця, жанчына мае клопат аб захаваньні роду, а гэта значыць, роднага этнасу, Бацькаўшчыны. Мужчына - ваяр, цяга да войнаў, заваёў, улады - гэта мужчынскі род. Тысячагадовая гісторыя Беларусі - гэта гісторыя абароны, захаваньня свайго этнасу ад ворагаў, што праз нашу краіну (цэнтар Эўропы) ішлі на ўсе бакі Сьвету. На гэта патрэбна больш адвагі, чым забіваць. Наша хрысьціянская заступніца Беларусі - Сьвятая Эўфрасіньня Полацкая.