Страйк, якога ніхто не чакаў

10 фактаў пра выступ рабочых у красавіку 1991-га. У красавіку 1991 у Беларусі адбыўся страйк, які ахапіў дзясяткі працоўных калектываў і ўвайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы. Страйк выклікала падвышэньне цэнаў урадам СССР17 сакавіка 1991 году ў СССР прайшоў рэфэрэндум аб захаваньні СССР, у якім, як фармулявалася ў пытаньні «будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека». А праз два тыдні, 2 красавіка, Савет міністраў СССР узьняў цэны на прадукты і тавары ў 2-3 разы. «Заўтра нам ня будзе чым карміць дзяцей» — так пачынаўся зварот рабочых да ўраду. Пачатак быў на Даўгабродскай3 красавіка 1991 году рабочыя менскага электрамэханічнага заводу перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Менску. Іх падтрымалі рабочыя іншых заводаў. Калёна рушыла ў цэнтар беларускай сталіцы, да Дому ўраду. Ужо 4 красавіка колькасьць прадпрыемстваў, якія абвясьцілі страйк, налічвалі дзясяткі. Рабочыя хутка перайшлі да палітычных патрабаваньняўУ першы дзень патрабаваньні былі эканамічныя (узьняць заробкі, зьнізіць цэны, адмяніць 5% «гарбачоўскі» падатак на продаж усіх тавараў).