Грэка-каталіцкі святар: Нястомна молімся за Богам сцеражоную нашу Беларусь і ўвесь народ

Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2021 года. Слова Апостальскага Візітатара архімандрыта Сяргея для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2021 года апублікаваў catholic. by:- Пачэсныя Святары і Дыяканы! Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!Шчыра віншую ўсіх вас са Светлым Уваскрасеннем Хрыста:Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!1. Гэтыя словы гучаць на Беларускіх Землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклікам нашыя продкі сведчылі сваю веру ў тое, што Уваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён з’яўляецца крыніцай новага жыцця. Гэтая радасная звестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысціянаў розных царкоўных традыцый – усходняй і заходняй. 2. Узгадайма, што 1035 год таму – у 986 годзе місіянер Торвальд (Кодрансан) з далёкай Ісландыі – праз Ерусалім і Канстанцінопаль – прыбывае з таварышам у Полацк. Прыбывае з граматай візантыйскага імператара Васілія ІІ і з блаславеннем патрыярха Канстанцінапольскага Мікалая II (Хрысаверга).