![]()
У Беларусі сёння словы радасці «Хрыстос Уваскрос» і «Жыве Беларусь» гучаць разам. Хрыстос Уваскрос!Я абвяшчаю праўду пра пустую магілу, (пар. Ян 30, 1-9) хоць і разумею, што некаторыя не вераць у тое, што Ісус яе пакінуў на трэці дзень пасля смерці, піша ксёндз Вячаслаў Барок для krynica. info. Некаторыя хацелі б нават забараніць гаварыць пра гэту падзею. Так было і тады, калі царкоўнікі, першасвятары і старэйшыны падкупілі вартаўнікоў – рымскіх салдат, ды заплацілі ім грошы, каб тыя не казалі, што Ісус сам магілу пакінуў. ( пар. Мц 28, 14-15)Калі б Ісус жыў у наш час у Беларусі, то згодна з беларускім заканадаўствам і тым апошнім новым законам, аб масавых мерапрыемствах, які знаходзіцца на стадыі ўзгадненняў, нельга было б нават узгадваць пра Уваскрослага, бо Яго выхад з магілы быў бы залічаны да неўзгодненай ўладай масавай акцыі ў якой прынялі ўдзел нейкі Ісус з Назарэту, разам з Апосталамі і жанчынамі. Уваскрослы Хрыстос, якога рымскія ўлады пакаралі па палітычных матывах, быў бы пад забаронай і ў нас, ды ўжо пасля смерці- беларускім судам і такая практыка вядомая – быў бы прызнаны вінаватым і залічаны да тэрарыстаў, бо за некалькі дзён да ўкрыжывання Ён заахвочваў зруйнаваць Іерусалімскій храм.