![]()
Масавыя пратэсты ў Воршы адбыліся пасля выступаў працоўных у Менску. Сёлета 30 гадоў масавым пратэстам у Воршы ў красавіку 1991 года і блакадзе чыгункі, піша Паліна Сцепаненка для «Радыё Рацыя». Масавыя пратэсты рабочых ў Воршы адбыліся пасля масавых пратэстных выступаў працоўных у Менску. Першапачаткова працоўныя вылучалі патрабаванні эканамічнага парадку, якія потым перараслі ў патрабаванні палітычнага парадку, сярод якіх былі – дэпартызацыю і перадача гаркама партыі пад дзіцячую Школу мастацтваў. У 2016 годзе былі запісаны ўспаміны Аляксандра Длугаша, які ў 1991 годзе ўзначаьваў аршанскую міліцыюАляксандр Длугаш распавёў: «Першым выступіў Інструментальны завод, які спыніў працу і выйшаў на вуліцу. Затым спынілі працу і выйшлі рабочыя завода Лёгмаш, завода «Чырвоны барацьбіт». На наступны дзень далучыліся працоўныя лакаматыўнага дэпо. А таксама спынілі працу рабочыя завода «Чырвоны Кастрычнік” у Барані. І ў сувязі з тым, што праца была спыненая, пачалі гучаць заклікі сабрацца разам.