Захаваць здароўе да перамогі»

Алякандра Герасіменя — пра «Зборную здаровага ладу жыцьця». Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя расказала «Радыё Свабода» пра крэатыўную акцыю «Зборная здаровага ладу жыцьця» супраць алькаголю і тытуню, якую распачалі свабодныя спартоўцы. Яны заклікаюць не купляць алькаголь і цыгарэты, даход зь якіх атрымліваюць «кашалькі» Лукашэнкі, а таксама трымацца здаровага ладу жыцьця, каб заставацца псыхічна і фізычна моцнымі і ўстойлівымі на шляху да перамогі мірнай рэвалюцыі. Асноўныя тэзісы кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці:Чаму важна самому зьмяніцца да лепшага— Мы хочам аб’яднаць усіх ідэяй здаровага ладу жыцьця, каб беларусы зьядналіся дзеля добрай і здаровай ідэі. Гэта адмова ад алькаголю, ад любога сьпіртнога, цыгарэтаў, ад усіх шкодных звычак. Гэта можа зрабіць кожны беларус, каб паказаць, колькі нас хочуць зьмяніцца да лепшага, каб разам уступіць у новую Беларусь. Як праз адмову ад шкодных звычак пацярпяць сілавыя структуры— У 2020 годзе бюджэт Беларусі атрымаў больш за 1 млрд даляраў ад акцызаў на цыгарэты і алькаголь.