Затрымалі мастака Алеся Пушкіна — чацвёра выносілі з працоўнага месца

Беларускія ўлады зусім з’ехалі з глузду. Як стала вядома «Нашай Ніве», толькі што на абекце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй). Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра. 26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку. Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.