![]()
Пісьменнік распавёў пра тое, калі наступяць перамены. Пісьменнік ў інтэрвію «Радыё Свабода» распавёў пра тое, калі наступяць перамены. — Мінулым летам задоўга да жнівеньскіх падзеяў вы прадказалі, што перамены ў 2020 годзе не адбудуцца. Так і сталася, калі не лічыць вялікага скачка, які зрабіў народ на шляху нацыянальнага самаўсьведамленьня. Улада, як вы і казалі, засталася ранейшаю. Колькі яшчэ, на вашу думку, можа захоўвацца статус-кво ў Беларусі — год, тры, пяць, дзесяць?— Мне згадваюцца словы сацыёляга, былога дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзя Коршунава, які трапіў у лік тых вучоных, што страцілі працу за сваю пазыцыю. Коршунаў нядаўна сказаў, што рэвалюцыя высьпявала даўно. Сярод яе прычын — урбанізацыя, паскарэньне зьмены пакаленьняў, рост узроўню адукацыі, інтэрнэтызацыя грамадзтва. Для беларусаў вяртаньня да нацыянальнага не было нейкім прарывам, а было працэсам, які заняў не адзін год. Цяпер у мяне ўваччу паўстае Вільня 22 лістапада 2019 году, калі там адбывалася ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў.