![]()
Беларусы чакаюць новых песень пра перамены. Аляксей Нябоська мае юрыдычную адукацыю, але працуе кіроўцам аўтобуса. Праўда, гэтая праца не прыносіць вялікіх прыбыткаў, і хлопец стаў вулічным музыкам: спявае і грае на гітары для гараджан. Пасля падзеяў, звязаных з наступствамі прэзідэнцкіх выбараў, музычныя ўпадабанні ягоных слухачоў істотна змяніліся, кажа «Радыё Рацыя» музыка:– Раней прасілі: «Давай Круга», «давай Трафіма, «давай «Бутырку»! А пасля 9-га жніўня: «Давай «Перамен», «давай «Разбуры турмы муры»… Густы змяніліся, прычым у звычайных віцебскіх кліентаў, таму што час такі … Песня «Перамен» стала папулярнай у патрэбны момант – тады была «перабудова», і гэта было актуальна. Але прайшло ўжо 30 гадоў, і трэба новыя песні пісаць, песні і вершы. Аляксей Нябоська згадаў, што ў часы маладосці яны з сябрам стварылі групу, якая спявала ў тым ліку і песні на беларускай мове. Ён мяркуе, што цяпер якраз той момант, калі людзі будуць з задавальненнем слухаць спевы па-беларуску.