![]()
Пачатак раману стаў для чытачоў поўнай нечаканкай. У 110-м нумары часопіса «Дзеяслоў» пачаў друкавацца новы раман Уладзімера Някляева «Гэй бэн гіном». Яшчэ пару гадоў таму аўтар прызнаваўся, што піша пра сьмерць Янкі Купалы, паведамляе «Радыё Свабода». Прыхільнікі творчасьці Някляева чакалі дакумэнтальнага расьсьледаваньня, крымінальных гіпотэзаў ці нейкіх аўтарскіх вэрсіяў таго, што здарылася з народным паэтам Беларусі ў Маскве 28 чэрвеня 1942 году. Аднак пачатак раману стаў для чытачоў поўнай нечаканкай. Мы пагаварылі з Уладзімерам Някляевым пра час Купалы, нацыянальную палітыку Масквы і сёньняшнія падзеі ў Беларусі. «Тады што зь ім, калі не памёр, адбылося?»— Пачатак вашага новага раману, прызнаемся, моцна ўразіў. Галоўны герой праз тры дні пасьля сваёй гібелі прачынаецца ў тым жа, што і да сьмерці, 414-м нумары гатэлю «Масква», голіцца, бездакорна апранаецца і накіроўваецца… на сваё пахаваньне. І тут пачынаюцца самыя што ні ёсьць фантасмагарычныя прыгоды зь ім. Як узьнік гэты прыём з Купалавым жыцьцём пасьля сьмерці? Якую сэнсавую і фактаграфічную нагрузку ён нясе?— «Ніколі я не паміраў», — напісаў сам пра сябе Купала.