![]()
Белы колер сімвалізуе чысціню, а чырвоны – кроў Хрыста. Напярэдадні Дня Волі актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Марчык выказаў сваю ўласную думку для «Радыё Рацыя» наконт бел-чырвонага-белага сцягу:– Нашы бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” з’явіліся намнога раней, чым расейскі трохкаляровы сцяг ці іх двухгаловы арол. А тое, што паўстанцкія атрады беларусаў падчас Другой сусветнай вайны змагаліся супраць бальшавікоў, то на гэта была прычына. А прычына ў тым, што да сярэдзіны верасня 1939 года Заходняя Беларусь знаходзілася пад Польшчай. Але тут людзі жылі значна багацей, чым ва Ўсходняй Беларусі, а тым больш у Расеі. Kалі прышлі бальшавікі, то адразу пачаліся рэпрэсіі, рабаванне і расстрэл мірнага насельніцтва. Асабліва цярпела інтэлігенцыя, дактары, пісьменнікі, настаўнікі, святары. За два гады да пачатку вайны бальшавікамі была праведзена татальная зачыстка і генацыд мірнага беларускага насельніцтва. І гэта працягвалася па ўсёй Беларусі. Толькі ў адных Курапатах было расстраляна тысячы грамадзян Беларусі.