Пра мужчын, якія выратуюць Беларусь

Прыгадайма гісторыю Рафала Каліноўскога. Не кожны, каму даручана прапаведваць Ісуса, прапаведуе Хрыста. Так, я не памыляюся, ўжываючы такога сфармулявання і размяжоўвання. Не стаўлю знака раўно паміж Ісусам і Хрыстом невыпадкова. Ня небяспеку неправільнага прапаведвання Ісуса звяртаў увагу яшчэ Апостал Павел, кажучы: “Бо вы ахвотна прымаеце таго, хто прыходзіць і прапаведуе вам іншага Ісуса, якога мы не прапаведавалі, прымаеце іншага духа, а не таго, якога ўжо атрымалі, ці іншае Евангелле, а не тое, якое ўжо прынялі. (2 Кар 11, 4). Адным з першых, хто без пустых слоў прапаведаваў Ісуса як Хрыста, быў святы Юзаф – муж Марыі, Маці Ісуса. Ён – той мужчына, які прапаведваў Ісуса ўласціва. Гэта значыць згодна з духам Евангелля. Юзаф не толькі быў мужам Марыі і апекуном Ісуса. Ён нават не толькі стаў для Ісуса зямным бацькам. Праз сваё бацькоўства стаў прапаведнікам Хрыста. І паказаў, каб быць бацькам, мала даць жыццё, трэба даць выхаванне дзіцяці. Сапраўдны бацька гэта не той, хто жыццё даў сыну, але той, хто жыццё аддаў для сына.