![]()
Як рэвалюцыя падштурхнула разьвіцьцё беларускага YouTube. Улетку і ўвосень 2020 году ў Беларусі зьявілася адразу некалькі папулярных ютуб-каналаў, скіраваных менавіта на беларусаў. Аўтар ютуб-каналу «Жизнь-маліна» Мікіта Мелказёраў, расказаў «Радыё Свабода» пра свае праекты. А таксама пра тое, чаму YouTube цяпер зацікавіў беларусаў і што будзе зь ім далей. «Беларусь — краіна незанятых нішаў»Мікіта Мелказёраў шмат гадоў адпрацаваў журналістам. Спачатку — спартовым у Goals. by (цяпер «Трыбуна». — РС), пасьля пісаў на розныя тэмы для Onliner. Летам 2020 году Мелказёраў зьявіўся ў YouTube з фарматам інтэрвію з «дурнымі пытаньнямі». Першы выпуск, з футбалістам БАТЭ Сяргеем Драгуном, назьбіраў сьціплыя 45 тысяч праглядаў. Праз тры месяцы размова з палітолягам Арцёмам Шрайбманам мела ўжо амаль 540 тысяч. «Папраўдзе, пачынаў я яшчэ ў 2019 годзе, здаецца, — расказвае Мелказёраў. — З букмэкерамі мы рабілі выключна спартовы кантэнт. Гэта такая спроба пяра была, ня самая пасьпяховая. Хаця стартавалі мы тады з 70 тысяч праглядаў.