![]()
Падтрымаем самага вядомага праваабаронцу Гомеля. Роўна 2 месяцы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка знаходзіцца за кратамі. Яго затрымалі 18 студзеня па дарозе на працу. І абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), піша тэлеграм-канал «Штодзень». Працоўнае месца Леаніда Судаленкі, каля якога яшчэ нядаўна выстройваліся чэргі, пустуе. Пасля затрымання Леаніда Судаленкі быў фактычна паралізаваны праваабарончы напрамак дзейнасці Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52. Васіль Палякоў, грамадскі актывіст:- Леанід Судаленка амаль увесь час знаходзіўся на працы. Да яго прыходзіла шмат людзей, паколькі прававая дапамога цяпер вельмі актуальная. Да яго звярталіся, яму тэлефанавалі, ад яго атрымлівалі кансультацыі і гэтак далей. Цяпер ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай няма такой офіснай працы, якая была раней. Зразумела, Леаніда не хапае.