![]()
Калі прачнецца Бог. Цяпер, калі на Беларусі амаль штодзённа адбываюцца арышты, ламаюцца лёсы, праходзяць бясконцыя суды, калі многія гатовы зьняверыцца і патануць у балоце смутнаглядзтва, вельмі важна мець узор для натхненьня. Рэжысэр і актрыса Тэатра юнага гледача Ганна Казлова гэта выдатна адчувае і таму недарэмна для сваёй новай пастаноўкі «Калі прачнецца Бог. . . » выбрала творы Ларысы Геніюш. На сцэне ТЮГу адбыўся ўжо трэці паказ гэтага вельмі важнага для цяперашняга часу спэктакля. У аснове ляжаць успаміны паэткі («Споведзь»), а таксама яе вершы, дзе выяўлены пратэст супраць любых формаў таталітарызму і несвабоды. Спэктакль пачынаецца як клясычны аўтабіяграфічна-хрэстаматыйны твор, дзе сем артыстаў (Раіса Астрадзінава, Арына Рабычына, Ала Паплаўская, Ганна Махун, Андрэй Каламіец, Андрэй Каралевіч, Павал Церахаў) таленавіта разыгрываюць перад намі розныя эпізоды з раньняга жыцьця Геніюш. Але неўзабаве празаічны пераказ саступае месца сапраўднай паэзіі. Фото: Ганна Шарко І справа ня ў тым, што выканаўцы вельмі шмат чытаюць вершаў Геніюш; сама пастаноўка пачынае зачароўваць сваёй балетнай лёгкасьцю.