Марына Адамовіч: Мы з Мікалаем заўсёды гаварылі — калі з’явіцца надзея, вы не пазнаеце беларусаў

«Залп Аўроры» можа прагучаць для Беларусі ў любую хвіліну. Жонка Мікалая Статкевіча распавялв аб умовах утрымання мужа-палiтвязня i пра тое, што выратуе беларусаў. — А вы сумняваецеся? — усміхнулася Марына Адамовіч у адказ на пытанне «Салiдарнасцi» пра настрой, які прасочваецца праз лісты яе мужа. — Калі мы гаворым пра майго мужа, можаце не сумнявацца, Мікалай —абсалютна вольны чалавек!Больш за дзевяць месяцаў палітвязень Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі. Яго жонка Марына ўжо даўно ведае, чым адрозніваюцца рэжымы ў СІЗА і калоніі, i як павялічваецца адлегласць паміж Мінскам і Жодзіна, калі яна вымяраецца ў лістах. Яна, як і ўсе, захапляецца беларусамі, упэўнена, што жах, які адбываецца, не мае перспектываў. Адзінае, што катэгарычна забараняе гэтая мужная жанчына, не жадаць ёй «трымацца». Чаму? Аб гэтым і іншым яна распавяла «Салідарнасці». — Я падазраю, што магчыма на гэтым тыдні праходзяць, ціпа, нейкія следчыя дзеянні, бо выклікалі адваката. Таму ў мяне ёсць падставы меркаваць, што, мажліва, з’явіцца якая-небудзь інфармацыя.