![]()
Сімвалам канферэнцыі стаў плакат «Звярэе сэрца, камянее кулак». У Познані распачалася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Ад Слуцкага збройнага чыну да беларускай рэвалюцыі (1920-2020). Дыскурс супраціўлення». Сімвалам канферэнцыі стаў плакат Арцёма Лоскутава «Звярэе сэрца, камянее кулак», паведамляе «Радыё Рацыя». Арганізатарам канферэнцыі выступіў Інстытут рускай і ўкраінскай філалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У канферэнцыі прымае ўдзел 21 чалавек. Гэта вядомыя даследчыкі з Польшчы, Беларусі, Літвы, Італіі, Германіі і ЗША. Сярод запрошаных удзельнікаў – вядомыя беларускія навукоўцы: гісторыкі, палітолагі, мовазнаўцы, а таксама паэты, тэатральныя крытыкі і мастацтвазнаўцы. фота: racyja. com Кажа кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ігар Кузняцоў:– Я хацеў бы падзякаваць арганізатарам канферэнцыі, што яны падтрымалі нас у гэтыя цяжкія дні, калі беларускі народ сапраўды ўступіў у супрацьдзеянне з рэжымам.