Ксёндз Вячаслаў Барок: Хрыстос з бізуном сустрэне тых, хто талеруе здзек з чалавека

Правасуддзе непазбежна. Вобраз Хрыста з бізуном ў Іерусалімскай святыні разбівае ў ушчэнт памылковае ўяўленне пра салодкага Бога. (пар. Ян 2, 14-18). Чалавек неўласціва прымаючы аб’яўленне пра Бога любві, зрэдчас стварае такога ідала – бажка, які толькі ласкава ўсміхаецца. Пры гэтым і сам чалавек нацягвае на сябе маску так званай хрысціянскай усмешкі, а ў нутры пазастаецца хітрым лісам. Гэта адна з рысаў крывадушнай набожнасці, піша ў артыкуле на сайце krynica. info ксёндз Вячаслаў БарокБожы Сын нярэдка прыбегаў да моцных словаў, называючы крывадушнікаў неразумнымі і сляпымі (Лк 23,17), параўноўваў іх з грабамі пабелянымі (Лк 23,37) і прадракаў ім гора, а вось за біч узяўся толькі адзін раз, акурат тады, калі трэба было спыніць прафанацыю святыні і абараніць чалавека ад памылковага ўяўлення пра Бога. Жыў бы Хрыстос у наш час, то за свае дзеянні як мінімум патрапіў бы пад адміністратыўную адказнасць па артыкулу 24. 23 ранейшы 23. 34. Але калі б хтосьці заўважыў, што і Апосталы былі разам з ім, так і крымінальнай адказнасці не пазбегнуў бы за арганізацыю масавых беспарадкаў, артыкул 342.