Някляеў: «Пра ўсіх нашых ластавак, якія ўскрылілі, каб разагнаць груганнё»

Пісьменнік і экс-кандыдат – беларускам. О, беларускія паненкі!. . На крылах – белыя сукенкі,На ножках – лёгкія балеткі,У закаханых сэрцах – кветкі…– Вось такімі, у белых сукенках з кветкамі, яны і выйшлі супраць чорнай зграі. . , – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – Я дасюль адчуваю непазбыўную віну перад імі. Мы не мусілі дапусціць, каб нехта падняў руку на нашых жанчын. На самае гожае і светлае, што ў нас ёсць. Але мы гэта дапусцілі. Больш за тое: мы не сталі паперадзе іх. У Мандэльштама ў вершы «Сумерки свободы»:Мы в легионы боевыеСвязали ласточек…Гэта пра Кацю Андрэеву, Кацярыну Барысевич, Дар’ю Чульцову, Марыю Калеснікаву, Алену Леўчанку, Вольгу Хіжанкову – пра ўсіх нашых ластавак, якія ўскрылілі, каб разагнаць груганнё, што засціла неба. І апынуліся ў клетках. Не ў залатых. Я не кажу, што не было дастойных іх мужчын. Былі і ёсць. І ўсё ж, і ўсё ж, і ўсё ж. . . Мала – павіншаваць іх з вясной!Мала, стаўшы на калені, пацалаваць ім рукі. Мы павінны выкупіць віну перад імі. Прамоўленыя сэнсы ўсе, якіяПрамовіць людзям дадзена.