Арцыбіскуп Кандрусевіч: Жыццё чалавека з’яўляецца няспыннай барацьбой

Дабром мы павінны перамагаць зло. У нядзелю 7 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах, піша сайт catholic. byПа запрашэнні тутэйшага пробашча ксяндза каноніка Ігара Лашука заслужаны іерарх цэлебраваў святую Імшу для парафіяльнай супольнасці ў новазбудаваным касцёле. Зусім нядаўна, у сонечны кастрычніцкі дзень, калі арцырпастыр знаходзіўся ў выгнанні, біскуп Юрый Касабуцкі благаславіў шпіль святыні і паведаміў удзельнікам гэтай знамянальнай падзеі пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч менаваў ксяндза Ігара Лашука канонікам Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу. Цяпер жа, з нагоды парафіяльнай урачыстасці, арцыпастыр сам змог павіншаваць вернікаў і маліцца разам з імі ў яшчэ неатынкаваным усярэдзіне касцёле. Звяртаючыся да прысутных на цэлебрацыі святароў, кансэкраваных асоб, парафіянаў і гасцей, арцыбіскуп Кандрусевіч прапанаваў ім паразважаць над тым, чым з’яўляецца сапраўдная мудрасць жыцця, што так яскрава праявілася ў кароткім, але святым зямным шляху каралевіча Казіміра.