«Паліна нязломная»: Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў

Берасьцейскія актывісты актыўна ўдзельнічаюць у грамадзка-палітычным жыцьці амаль усё дарослае жыцьцё. Берасьцейскія актывісты Паліна і Андрэй Шарэнды актыўна ўдзельнічаюць у грамадзка-палітычным жыцьці ў Беларусі амаль усё дарослае жыцьцё. Сёньня Паліна абвінавачаная па крымінальнай справе. Зь берасьцейскага СІЗА № 7 яе перавялі ў «Навінкі». Андрэй застаўся дома з двума дзецьмі. Гісторыю сваёй сям’і ён расказаў «Радыё Свабода». Як пазнаёміліся маладафронтавец і актывістка «Зубра»«Я ведаю, што Паліна нязломная, — расказвае пра сваю жонку Андрэй Шарэнда. — У яе заўсёды была выразная пазыцыя. І датычыла гэта ня толькі палітыкі. У сям’і і па жыцьці яна трымалася прынцыпаў, што трэба зрабіць справу і толькі тады адпачываць. Толькі калі будзе перамога, можна будзе сказаць: „Я ўсе зрабіў“». Паліна і Андрэй пазнаёміліся ў 2004 годзе. На той момант ён быў у «Маладым фронце», яна ўзначальвала моладзевы рух «Зубар» на Берасьцейшчыне. Абое з падобнымі інтарэсамі і поглядамі на жыцьцё — цікавіліся гісторыяй, любілі бавіць час на прыродзе.