![]()
Нацыянальны Сцяг павiнен вярнуцца як дзяржаўны! Хочуць забраць каштоўнасць – бел-чырвона-белы сцяг. Не першы раз. 14 траўня 1995 года на рэферэндума я была назіральніцай пад Менскам. Цёплы і прыгожы дзень, увесь пасёлак Прывольны патанаў у бела-ружовай яблыневай квецені. Над клубам, дзе месціўся участак для галасавання, лунаў бел-чырвона белы сцяг. Сябры камісіі размаўлялі з назіральнікамі, сярод якіх былі камуністы, воіны-інтэрнацыяналістыі мы – ад газеты Свабода прагназавалася, што прагаласуюць супраць беларускай мовы, але не супраць сімволікі. Толькі з’явіўся новы сцяг Незалежнай Беларусі, як ён можа адразу знікнуць?У бюлетэнях пытанне пра сімволіку сфармулявалі цьмяна: Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленьні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?. Тыя ж пытанні былі напісаныя на стэндзе пры ўвахддзе на ўчастак. Выбаршчыкі чыталі іх і пыталіся: які сцяг новы, а які стары?На стары быў больш падобны чырвона-зялёны, прапанаваны Лукашэнкам, яго скапіравалі са сцяга БССР.