![]()
Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхаіла Стральцова распавяла пра станоўчыя змены ў грамадстве. З-за пандэміі Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», які штогод у лютым адбываецца ў Мінску, сёлета праходзіў сціпла, часткова ў анлайн-рэжыме. Але гэта не паўплывала на традыцыйную і галоўную дзею мерапрыемства – уручэнне Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Чацвёртым яе лаўрэатам – пасля Алега Мінкіна, Анхелы Эспіносы Руіс і Анатоля Вярцінскага – стала паэтка з Рагачова Наста КУДАСАВА, з якой мы ў фестывальных кулуарах пагаварылі не толькі пра літаратуру, піша сайт «Народная Воля»– Наста, віншую! Мне здаецца, Міхась Стральцоў на нябёсах задаволены такой лаўрэаткай – прыгожая, таленавітая ды яшчэ зямлячка. У вас, нягледзячы на малады ўзрост, ужо з паўтузіна розных прэмій. Стральцоўскую спадзяваліся атрымаць?– Дзякуй за віншаванне! Вядома ж, не спадзявалася, для мяне гэта было вельмі прыемнай нечаканасцю і сапраўдным гонарам. Увогуле, я думаю, калі паэт пачынае чакаць прэмій і думаць, што ён іх заслугоўвае, яму можна толькі паспачуваць.