![]()
Маршы пратэсту 2020 года прадэманстравалі відовішча, якога не бачылі папярэднія пакаленні беларусаў. Улада мабілізаваў на барацьбу з дэмакратычнымі сіламі ўвесь дыктатарскі механізм: ад чынавенства, сілавога блоку, дэпутатаў і да камунальнікаў, якія сталі ўдарнай сілай на фронце змагання з бел-чырвона-белымі стужачкамі. Пры слове «дэмакратыя» тэлебачанне, як шматгаловы Змей Гарыныч, выпускае на людзей вялізныя языкі полымя і дыму, яго «элітныя» кадры, адзначаныя за адвагу ў вырабе гнюснай хлусні і паклёпаў, пырскаюць атрутнай слінай, сілавікі застрашваюча грукаюць дубінкамі па шчытах. А слова азначае простае, зразумелае паняцце — улада народа. Сёння ў інфармацыйнай прасторы плавае шмат смецця: дэмагогіі палітыкаў і дыпламатаў, балбатні заангажаваных палітолагаў, высноў праплачаных экспертаў, спецслужбаўскія фэйкі. Тым не менш, праўда ёсць і, адстойваючы яе, трэба звяртацца да фактаў, якія аспрэчыць немагчыма. Па-першае, высветлім: хто ў дыктатарскай Беларусі — народ? Маршы пратэсту 2020 года прадэманстравалі відовішча, якога не бачылі папярэднія пакаленні беларусаў.