![]()
1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. 1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама мусяць прыняць удзел у перапісе. Пры гэтым падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання. Пра асаблівасці перапісу беларусаў у Польшчы распавёў старшыня Беларускага Саюзу ў Рэчы Паспалітай, галоўны рэдактар „Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа:– Перапіс насельніцтва, які адбывецца штодзесяць гадоў у Польшчы, павінен паказаць, якія змены адбыліся ў дэмаграфічна-сацыяльнай структуры польскага грамадства. У той жа структуры існуем мы, як беларуская нацыянальная меншасць. І мы заўсёды перад перапісамі заклікаем нашую супольнасць, каб мы запісваліся беларусамі. І гэта вельмі важна зараз, калі наступілі два выразныя працэсы ў жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – гэта выміранне значнай часткі нашага арэалу цягам апошніх дзесяці гадоў і, па-другое, рассяленне сярэдняга і маладога пакалаення па тэрыторыі ўсёй Польшчы і Еўропы.