Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа - еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнэс

Ад супрацоўніцтва з кампаніяй «Амкадор» адмаўляюцца еўрапейцы. Пасля ўвядзення санкцый супраць Аляксандра Шакуціна, аднаго з галоўных акцыянераў «Амкадора», ад супрацоўніцтва з кампаніяй пачынаюць адмаўляцца еўрапейцы, гэта ўжо адчуваецца ў Беларусі. Разам з няпэўным становішчам «пры двары» будучыня яго бізнэс-імперыі выглядае туманна, піша nn. by. Хоць пакуль не ўводзіліся санкцыі супраць юрыдычных асоб, падкантрольных Шакуціну, заходнікі вельмі часта спыняюць супрацоўніцтва з кампаніямі таксічных уласнікаў. І пытанне не толькі ў рэпутацыйных і палітычных рызыках. Калі супраць кампаній падсанкцыйнага бізнэсмена ўсё ж увядуць абмежаванні, то немагчымасць праз гэта выканаць кантракты перад контрагентамі пацягне вялікія штрафы. Таму заходнікі страхуюцца. І хаця Шакуцін у размове з прэсай працягвае настойваць на «неадчувальнасці санкцый», ужо вядомыя канкрэтныя прыклады адмовы ад супрацоўніцтва. Падобная інфармацыя, напрыклад, прыходзіць з завода «Амкадора» ў Маладзечне. «Ёсць праблемы з камплектуючымі з Еўропы.